№ 12 от 11.02.2015
 
 
Рубрики
  
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 
 
 
Главная >>Газета
Газета

Сучасны этап гісторыі выдання звязаны са значнымі пераменамі літаральна ва ўсім.
Газета заўсёды знаходзіцца ў кантэксце часу і змяняецца разам з ім.
У сваёй рабоце мы імкнёмся шырока выкарыстоўваць усю разнастайнасць публіцыстычных і літаратурных форм і жанраў. Журналісты  арганічна ўвязваюць у стыль выдання тэматычныя старонкі. Па водгуках чытачоў, найбольшай папулярнасцю карыстаюцца маладзёжная “ВІР”, экалагічная “Зараніца”, праваахоўная “Феміда”, сельскагаспадарчая “Радзі, зямліца, і пладзі”, краязнаўчая “Радавод”. Пісьмы няштатных карэспандэнтаў, юнкораў, звароты грамадзян, рэагаванні на іх знаходзяць адлюстраванне не толькі ў спецыяльных рубрыках, але і на  старонцы “Слова —  чытачу”.
Пастаянна ўдасканальваецца работа з фотаматэрыялам. Лічбавыя тэхналогіі даюць неабмежаваныя магчымасці здымак і мантажу, апрацоўкі матэрыялаў і стварэння фотакалажаў. Галоўная перавага — гэта, безумоўна, аператыўнасць.
Майстэрства нашых фотакарэспандэнта і аператараў вёрсткі ўвасабляецца ў форме цікавай ілюстраванай прадукцыі, якая прадстаўляе раён на разнастайных прэзентацыях, форумах і святочных мерапрыемствах.
Вялікай папулярнасцю ў чытачоў карыстаюцца штомесячныя інфармацыйна-пазнавальныя поўнакаляровыя дадаткі “По крупицам” і “100%”.
Сярод апошніх знаходак – журналісцкія “Аўтарскія праекты”, дзе кожны з супрацоўнікаў вызначыў той накірунак, дзе найбольш яскрава раскрываюцца яго здольнасці і індывідуальны почырк.
У абласным спаборніцтве сярод рэдакцый абласной, раённых і гарадскіх газет у 2004 годзе рэдакцыі газеты “Крупскі веснік” прысвоена III месца. У сакавіку 2006 года калектыў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені рэспубліканскага творчага конкурсу сярод СМІ на лепшае асвятленне тэмы мацярынства. Улетку калекцыя нашых узнагарод папоўнілася Дыпломам пераможцы рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне нацыянальнай традыцыі святкавання Святой Пасхі. 
У другім Нацыянальным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая ліцера” “Крупскі веснік” прызнаны лепшай газетай у рэспубліцы і ўзнагароджаны своеасаблівым журналісцкім оскарам. Калектыў удзячны за такую высокую ўзнагароду, якая абавязвае заўсёды трымаць выданне на высокім якасным узроўні.
Усе супрацоўнікі рэдакцыі добра разумеюць, што сродак масавай інфармацыі  гэта важны палітычны і грамадскі інстытут. Журналісты імкнуцца граматна і прафесійна ўносіць свой уклад у выкананне галоўнай задачы сучаснасці — рэалізацыю дзяржаўнай ідэалогіі і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў дзеля працвітання роднай Крупшчыны, двойчы ардэнаноснай Мінскай вобласці, свабоднай і незалежнай Беларусі.
І галоўнае —  не спыняцца, каб за невычарпальную свежасць думак, творчы пошук, аператыўнасць, разнастайнасць у падачы матэрыялаў “Крупскаму весніку” па-добраму зайздросцілі іншыя аналагічныя выданні, каб газета заваёўвала сімпатыі ўсё новых і новых чытачоў.
Сёння ў калектыве рэдакцыі, якім кіруе рэдактар М.М. Барадаўка, — працуюць 13 чалавек. Гэта — намеснік рэдактара Ю.М. Дудко, адказны сакратар Т.В. Талкачова,  рэдактар раённага радыё М.П. Баўтрукевіч, галоўны бухгалтар І.І. Дойлід, загадчык аддзела пісем В.М. Баравуля, загадчык аддзела сельскай гаспадаркі Т.К. Дудко, фотакарэспандэнт А.М. Будзько, аператары камп’ютэрнай вёрсткі В.І. Мігаль і Л.І. Федарцова, загадчык аддзела камп’ютэрнай вёрсткі А.М. Дудко, спецыяліст аддзела рэкламы Я.Б. Паўловіч, вадзіцель А.А. Дубовік.

© Крупскi веснiк, 2009-2013. При перепечатке материалов сайта активная ссылка на krupki.by обязательна!

Дизайн и разработка БЕЛТА
Каталог TUT.BY Rating All.BY Яндекс.Метрика