№ 12 от 11.02.2015
 
 
Рубрики
  
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 
 
 
Актуальное интервью
11.02.2015
Летась крупчанам былі выдадзены134 санаторныя пуцёўкі

Вялікая ўвага ў нашым раёне ўдзяляецца аздараўленню насельніцтва. Уважлівыя чытачы на працягу года маглі бачыць газетныя публікацыі пра аздараўленне дзяцей і дарослых, аб здраўніцах нашай краіны. Па традыцыі, наш карэспандэнт зноў сустрэўся з галоўным спецыялістам Прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Крупскаму раёну Ігарам ЛІПЕЦКІМ і папрасіў расказаць яго аб праведзенай рабоце ў гэтым накірунку.

– За мінулы год былі выдадзены 134 санаторныя пуцёўкі на суму 662 мільёны 689 тысяч рублёў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, што складае 13,5 пуцёвак на 1 000 працуючых. Як заўсёды, вялікая ўвага ўдзялялася аздараўленню работнікаў аграпрамысловага комплексу, дзе працавалі 2 319 чалавек. У самых розных санаторыях аздаравіліся 46 спецыялістаў, механізатараў, жывёлаводаў, паляводаў, кіраўнікоў. Зазначу, што на 1 000 працуючых тут прыйшлося 19,8 пуцёўкі. 50 санаторных пуцёвак на суму 212 мільёнаў 157 тысяч рублёў было выдадзена за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
У абласным упраўленні па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Крупскаму раёну на ўліку стаяць 425 пенсіянераў, з іх аздараўленне прайшлі 38 чалавек, у тым ліку 4 інваліды 1 групы, 16 – 2 групы, 3 інваліды 3 групы, 2 інваліды Вялікай Айчыннай вайны і 13 ветэранаў працы. Падлячыліся і адпачылі таксама 26 непрацуючых пенсіянераў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.
На ўліку ў Крупскай ЦРБ стаяць 20 дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў. На працягу мінулага года аздароўлена 5 дзяцей-інвалідаў і столькі ж суправаджаючых іх  асоб.
– Ігар Антонавіч, назавіце, калі ласка, тыя санаторыі і прафілакторыі, якім крупчане аддаюць перавагу.
 – Бясспрэчна, што пуцёўкі і работнікам, і пенсіянерам выдаваліся па медыцынскіх паказаннях, і папулярнасцю ў крупчан заўсёды карыстаюцца санаторыі Міншчыны – «Сасновы бор», «Пралеска», «Рассвет», «Крыніца»,  Магілёўшчыны – «Свіслач», імя Леніна, што ў Бабруйску, Гомельшчыны –  «Прыдняпроўскі», «Чонкі», Гродзеншчыны – «Парэчча», «Нёман-72», Віцебшчыны – «Лётцы», «Лясныя азёры», Брэстчыны – «Бярэсце», «Буг» і іншыя. Зазначу, што кожны год прыходзіцца размяркоўваць не толькі тыя пуцёўкі, якія выдзяляюцца на наш раён, але нават «пазычаць» іх у іншых раёнах вобласці.   
– А цяпер давайце спынімся на летнім аздараўленні дзяцей.
– За летнюю аздараўленчую кампанію ў 15-ці лагерах з дзённым прабываннем было аздароўлена 742 школьнікі (пры плане 675 дзяцей), у лагерах з кругласутачным прабываннем аздараўленне прайшлі 484 школьнікі, у тым ліку ў стацыянарным лагеры «Янаўшчына» – 295, у 6-ці профільных палатачных перасоўных 9-дзённых лагерах – 179 дзяцей.
Ва ўсіх лагерах за лета-2014 аздаравілася 1226 дзяцей (планавалася 1151). У першую чаргу гэта былі дзеці-сіроты (61), дзеці-інваліды (18), з мнагадзетных (216) і малазабяспечаных (119) сем’яў. Было ўлічана, што бацькам і апекунам нялёгка самастойна забяспечыць паўнацэннае аздараўленне за ўласны кошт, таму з раённага бюджэту выдзелена 52 млн рублёў.
У лагерах былі распрацаваны і рэалізаваны цікавыя выхаваўчыя праекты, многія праграмы і акцыі, якія ўжо апрабаваны на практыцы ў папярэднія гады. Гэта, да прыкладу, «Лета – пара добрых спраў!», «Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся!», «Мы – патрыёты сваёй краіны!» і іншыя.
Дарэчы, за 18 дзён другой змены ў стацыянарным аздараўленчым лагеры «Янаўшчына» прайшлі аздараўленне 113 дзяцей (74 вучні раёна і 39 дзяцей з горада Гагарын Смаленскай вобласці – пабраціма горада Крупкі). Дзеці з Расійскай Федэрацыі аздараўляліся па пуцёўках, набытых за поўны кошт. Падчас правядзення святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў былі арганізаваны сумесныя паездкі на Курган Славы, на гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», мемарыяльны комплекс «Хатынь». У рамках аперацыі «Баграціён» прайшлі сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
З упэўненасцю скажу, што дзеці ў лагерах змаглі не проста адпачыць і аздаравіцца, але і атрымаць шмат карыснай інфармацыі.

Гутарку вяла Таццяна ТАЛКАЧОВА.

© Крупскi веснiк, 2009-2013. При перепечатке материалов сайта активная ссылка на krupki.by обязательна!

Дизайн и разработка БЕЛТА
Каталог TUT.BY Rating All.BY Яндекс.Метрика