№ 99 от 23.12.2011
 
 
Рубрики
  
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 
 
 
№ 99 от 23.12.2011

Для ўсіх хрысціян Ражаство з’яўляецца крыніцай веры, чысціні і шчырасці, вучыць міласэрнасці, а значыць, дапамагае станавіцца лепшымі, больш гуманнымі і справядлівымі. Гэта вялікае свята азарае жыццё мільёнаў людзей нязгасным святлом веры, надзеі і любові.
У наш няпросты і прагматычны час Ражаство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне блізкаму. Гэты цудоўны час натхняе на здзяйсненне добрых спраў, на чуласць і ўвагу да ўсіх, хто мае патрэбу ў спагадзе, дапамозе і клопаце.
У Беларусі, дзе спрадвеку побач жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў, Ражаство набывае асаблівы сэнс як сімвал згоды і ўзаемаразумення паміж людзьмі. У такія дні мы асабліва добра ўсведамляем, што мір і спакой на роднай зямлі залежаць ад нас саміх. Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, мы зможам захаваць дабрабыт у агульным беларускім доме, зрабіць яго яшчэ больш багатым і прыгожым.
Няхай цяпло калядных дзён сагравае вас увесь год і памнажае стваральную энергію для працы ў імя нашай Айчыны.
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў, радасці і шчасця!

Старшыня Крупскага райвыканкама  І.М. ЧАСНОК.  

25 снежня – свята Божага Нараджэння, свята, якое збліжае ўсіх людзей. Гэта час, калі мы ўшаноўваем нашага Збаўцу, просім у яго міласэрнасці, Божай ласкі для ўсяго свету, а таксама для нашых сем’яў, нашых блізкіх. Збіраючыся дома за вігілійным сталом, мы дзелімся аплаткам, жадаем адзін аднаму супакою, радасці і шчасця, а затым прыходзім у касцёл, каб усім разам перажыць таямніцу Богаўцелаўлення і ўслухацца ў тое, чаму нас вучыць таямніца Божага Нараджэння.
Бог любіць кожнага і заўсёды. Прагне нам дапамагчы. Ён заўсёды сярод нас, і толькі ад нас саміх, ад нашага жадання залежыць, ці народзіцца Езус у кожным з нас, ці застанецца з намі.
Езус прыйшоў на гэты свет, каб прыняць на сябе чалавечыя грахі і пакуты, і таму ў цяжкія хвіліны нашага жыцця мы можам звярнуцца да яго за дапамогай, разам з ім шукаць выйсце.
Дарагія браты і сёстры! Шчыра віншую вас усіх са святам Божага Нараджэння. Ад усяго сэрца жадаю вам Божай ласкі, заступніцтва Маці Божай Марыі, якая дала Збаўцу. Няхай Бэтліемская Зорка асвятляе ваш зямны шлях, а маленькі Езус благаслаўляе. Здароўя, шчасця вам і вашым блізкім, спаўнення ўсіх добрых надзей і мараў. Спадзяюся, што кожны з вас напоўніць гэты асаблівы час толькі добрымі справамі і выдатнымі поспехамі ў вучобе і працы, учынкамі міласэрнасці і шчыраю малітваю.
Са святам вас, шаноўныя!
Запрашаю ўсіх вернікаў на святочную Пастэрку, якая адбудзецца 24 снежня ў 22 гадзіны і 25 снежня ў 10 гадзін.

Ксёндз Адам ДЫНАК.
Касцёл Святога Юзафа, г. Крупкі.

24 снежня ва ўсіх касцёлах на Беларусі і за яе межамі праходзіць урачыстасць – Вігілія Божага Нараджэння. А ў касцёле Святога Юзафа ў г. Крупкі гэта ўрачыстасць радасная ўдвая – наш шаноўны ксёндз Адам святкуе імяніны.
Вельмі многа добрых слоў можна сказаць пра гэтага цудоўнага святара. Ксёндз Адам – вельмі шчыры, спагад-лівы, добразычлівы і сумленны чалавек. Дзякуючы яго намаганням, нястомнай энергіі, за кароткі час амаль дабудаваны касцёл у Крупках, у якім кожны дзень адпраўляецца святая Імша, праводзіцца катэхэза для дарослых, дзяцей і моладзі. У гэтым яму дапамагаюць сёстры-законніцы – сястра Бернадэта і сястра Францішка. Кожную нядзелю ксёндз Адам едзе ў г.п. Халопенічы, каб падчас святой Імшы маглі спаткацца з Богам вернікі, якія не маюць магчымасці прыехаць у касцёл. У кожную першую пятніцу месяца разам з жанчынамі з Легіёну Марыі ён наведвае хворых, старых, нямоглых людзей. Дзякуючы яму наш касцёл стаў домам Бога, куды кожны ў любы час дня і ночы можа прыйсці, дзе цябе выслухаюць, дадуць добрую параду, дапамогуць.

20 декабря состоялась традиционная пресс-конференция председателя Минского областного исполнительного комитета Бориса Васильевича БАТУРЫ для республиканских и региональных средств массовой информации. Журналистов интересовали вопросы самого разного характера: о том, как обеспечивается поддержка социально уязвимых категорий граждан, с какими экономическими итогами Минщина заканчивает год, как реализуется программа развития Нарочанского края, сколько планируется привлечь прямых иностранных инвестиций в экономику области и другие. На все вопросы представители СМИ получили компетентные ответы.

В предновогодние дни нельзя грустить и думать о проблемах. Они, конечно, есть у каждого, но любые эмоции очень заразительны. Поэтому в «законное» время веселья нужно ловить все позитивные моменты, максимально заряжаться ими и дарить только хорошее настроение окружающим. А мы вам сейчас подскажем, где праздник нынче планирует свои остановки.

Наша зимняя погода непредсказуема: сегодня – дождь, завтра – мороз и снег, а послезавтра – оттепель… Не все организмы успевают адаптироваться к изменениям, в итоге в один из вечеров ртутный столбик в градуснике при измерении температуры тела способен подскочить значительно выше нормы 36,6°.
И сразу же возникают вопросы: «Что же это за напасть – грипп или простуда? И как будем лечиться?» Давайте попробуем найти ответы у врача-эпидемиолога ГУ «Крупский районный центр гигиены и эпидемиологии» Елены Анатольевны МИХАДЮК.

Роўна праз тыдзень мы будзем сустракаць Новы год! І сёння самы час падумаць аб набыцці лясной прыгажуні, без якой немагчыма ўявіць сабе гэта свята. На Крупшчыне ёлачныя базары працуюць ужо з 21 снежня.
Папярэджваем, што згодна артыкулу 15.22 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконная высечка, цягнуць накладанне штрафу. За незаконна ссечаную елку ці сасну прыйдзецца заплаціць ад 178,5 тыс. рублёў і вышэй: сам штраф 175 тыс. руб.,  кампенсацыя за ўрон – 3,5 тыс. руб. і ў выпадку пашкоджання ссечанага дрэва яшчэ 35 тыс. руб. Таму лепей не рызыкаваць, а купляць навагоднія ёлкі на спецыялізаваных базарах.
Дарэчы, пачалося ўзмоцненае патруляванне лясных масіваў з мэтай выяўлення і прыцягнення да адказнасці грамадзян, якія незаконна ссякаюць елкі, а на дарогах устанаўліваюцца кантрольныя пасты. Рэйды будуць працягвацца да заканчэння навагодніх святаў.

© Крупскi веснiк, 2009-2013. При перепечатке материалов сайта активная ссылка на krupki.by обязательна!

Дизайн и разработка БЕЛТА
Каталог TUT.BY Rating All.BY Яндекс.Метрика